Міністэрства аховы здароўя паведаміла, колькі грошай беларусы ахвяравалі на барацьбу з COVID-19


На дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя па стане на 3 красавіка паступіла больш за мільён еўра. Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падчас брыфінгу.

Паводле Алена Богдан, па стане на 8:30 3 красавіка на дабрачынным рахунку Мінздароўя было 2 875 152 рубля і 28 258 еўра. Куды выдаткаваць грошы вырашала камісія. Яе паседжанні праходзілі ў наўпроставым эфіры, транслявалася на YouTube.

«За кошт дабрачыннага рахунку будзе закуплена 127 тысяч ахоўных касцюмаў і больш за 4 тысячы ахоўных шчыткоў для нашых медычных працаўнікоў. Яно ўсё будзе прапарцыйна раздадзена на ўсёй тэрыторыі Беларусі», – паведаміла Богдан.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк распавёў, што вельмі шмат беларусаў замежжа збіраюць гуманітарную дапамогу для Беларусі. Андрасюк выказаў падзяку гэтым людзям. «Безумоўна, дзяржава выдаткоўвае вялізарныя грошы. Але вы самі разумееце: дапамога ніколі не бывае лішняй», – адзначыў ён.

Hавiны
Дабрачыннасць супраць COVID-19: хто і на што збірае грошы?
2020.03.25 19:05

Нагадаем, 24 сакавіка Міністэрства аховы здароўя абвесціла пра адкрыццё рахунку ў «Беларусбанку», куды можна пераводзіць грошы для дабрачыннай дапамогі сістэме аховы здароўя. «Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу ў мэтах закупаў абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым», – падкрэсліла прэс-служба міністэрства.

Рэквізіты дабрачыннага рахунку можна знайсці тут.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў