Міністэрства аховы здароўя: выздаравелі 15 з 69 пацыентаў, інфікаваных на каронавірус


З’яўляюцца хворымі зараз 12 пацыентаў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што па стане на 9:00 20 сакавіка з выздараўленнем ад каронавірусу выпісана 15 пацыентаў.

«На дадзены момант пад медычным наглядам знаходзяцца 42 пацыента з станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, то бок, па сутнасці, з’яўляюцца хворымі, 12 пацыентаў», – падкрэслілі ў міністэрстве.

Такім чынам, агулам за ўвесь час у Беларусі былі інфікаваныя на каронавірус 69 чалавек.

Усяго, пачынаючы з канца студзеня, больш за 19 тысяч чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19.

КА belsat.eu

Стужка навінаў