Міністэрства адукацыі: У беларускіх школах будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліна


Пасля трагедыі ў Стоўбцах Міністэрства адукацыі вырашыла прапрацаваць пытанне прававога рэгулявання мераў бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах Беларусі. Таксама ў ведамстве абяцаюць узмацніць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

«Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліны. Сумесна з зацікаўленымі прапрацуем пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мераў бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах», – сказала Людміла Высоцкая. Асаблівая ўвага будзе нададзена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай працы.

«Ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў. Будзе распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў з бацькамі ў плане кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы. Законныя прадстаўнікі не павінны ўхіляцца ад выхавання. Ім варта ведаць, чым займаюцца ў вольны час дзеці, дзе яны знаходзяцца, што глядзяць у інтэрнэце, з кім маюць стасункі ў сацыяльных сетках, трэба выбудаваць з імі даверныя адносіны», – адзначыла прэс-сакратар.

Hавiны
Лукашэнка пра трагедыю ў Стоўбцах: напоўніцу спытаць з Карпенкі і старшыні райвыканкаму
2019.02.12 12:10

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў