Міністэрства абароны стварае ІТ-роту ў Беларусі


Ліст з інфармацыяй пра стварэнне «роты інфармацыйных тэхналогіяў» атрымалі рэзідэнты Парку высокіх тэхналогіяў. Пра гэта са спасылкай на некалькі кампаніяў паведаміў сайт dev.by.

«У адпаведнасці з рашэннем міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створаная рота інфармацыйных тэхналогіяў (далей – РІТ). Камплектаванне роты прадугледжанае асобамі, якія маюць вышэйшую адукацыю па профільных ІТ-спецыяльнасцях з лістапада 2018 года», – гаворыцца ў дакуменце, прадстаўленым dev.by.

Крыніца dev.by

У лютым сёлета міністр замежных справаў Уладзімір Макей у інтэрв’ю расейскай газеце «Известия» аб намеры на загад Лукашэнкі пабудаваць ІТ-краіну:

«Каб максімальна выкарыстаць магчымасці, якія адкрывае лічбавая трансфармацыя эканомікі, набыць статус рэгіянальнага лідара ў ІТ-сферы».

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары