Мінінфармацыі заліла на Google Дыск класіку беларускай літаратуры. Аўдыякнігі


Помнік Францыску Скарыну ў Менску. Фота: Viktor Drachev/TASS

Аўдыякнігі з творамі класікаў беларускай літаратуры, якія ўваходзяць у школьную праграму 5-11 класаў, цяпер дасяжныя кожнаму.

Кнігі выдавецтва «Вышэйшая школа» Мінінфармацыі апублікавала яшчэ 4 верасня адмыслова да Дня ведаў і Дня беларускай пісьменнасці.

Акрамя твораў са школьнай праграмы, на Google Дыску можна знайсці зборнік «Беларуская класіка» і «Сучасная беларуская проза».

Спампаваць усе кнігі можна ТУТ.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары