Мінінфармацыі заблакавала сайт, на якім прадавалі віагру


Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала сайты instaflex-capsules.com (на ім прадаецца прэпарат для лячэння суставаў) і таблетка-виагры.рф (прадае прэпараты для мужчынаў з сексуальнай дызфункцыяй) за размяшчэнне рэкламы незарэгістраваных лекаў.

«У адпаведнасці з пісьмовымі паведамленнямі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 51(1) закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі 2 красавіка 2018 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да двух інтэрнэт-рэсурсаў (instaflex-capsules.com і таблетка-виагры.рф) за размяшчэнне рэкламы лекавых прэпаратаў, якія не зарэгістраваныя ў якасці лекавых сродкаў у Рэестры лекавых сродкаў Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні Мінінфармацыі.

2 красавіка міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на калегіі ведамства анансаваў глабальнае карэктаванне закону «Аб СМІ». Паводле яго, акцэнт у працы ведамства зробяць на інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары