Мінінфармацыі патрабуе ад NN.by выдаліць звесткі пра ўкід у Бараўлянах


Міністр інфармацыі Ігар Луцкі. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

Рэдакцыя сайта NN.by 8 жніўня атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі, паведамляе сайт выдання.

Ведамства патрабуе на працягу дзвюх гадзін выдаліць артыкул пра сітуацыю на ўчастку №6 у Бараўлянах, дзе незалежны назіральнік даслаў блогеру NEXTA свае падлікі колькасці выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, а таксама фотаздымак урны. Назіральнік убачыў у ёй стос укінутых бюлетэняў.

Паводле міністэрства, падлікі назіральніка і звесткі пра ўкід бюлетэняў не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Публікацыя падобнай інфармацыі вядзе да масавага дэзынфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі», – гаворыцца ў лісце.

Hавiны
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне TUT.BY
2020.08.07 21:39

7 жніўня Міністэрства інфармацыі таксама вынесла пісьмовае папярэджанне парталу TUT.BY за распаўсюд «недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

5 жніўня TUT.BY пісаў пра тое, якія парушэнні зафіксавалі назіральнікі, якія не трапілі ў лік абраных, якім дазволена знаходзіцца на выбарчых участках, у тэксце быў таксама каментар ЦВК. Назіральнік Аляксандр Якубоўскі, акрэдытаваны на 19-й участак у пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёну, распавёў пра свае падлікі (прыйшоў 21 выбарнік супраць указаных у пратаколе 164), адзначыўшы, што на ўчастку ён знаходзіўся з моманту апячатвання скрыні і да канца дня.

Мінінфарм лічыць інфармацыю пра час знаходжання назіральніка на ўчастку не адпаведнай рэчаіснасці: нібыта Якубоўскі быў там толькі з 9:40 да 10:00.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў