Мінінфармацыі пашырыў чорны спіс за кошт сайту пра анархізм


Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу пра анархізм. Пра гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

У Мінінфарме адзначаюць, што доступ да інтэрнэт-рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёну Менску згодна з арт. 38 і 51-1 Закона «Аб СМІ», піша TUT.BY.

Прычына – распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Назва рэсурсу ўжо ўнесена ў афіцыйны чорны спіс (можна паглядзець), але цяпер размяшчаць яго ў адкрытым доступе, па сутнасці, нельга.

У Беларусі рэпост матэрыялаў або спасылка на сайт можа расцэньвацца як распаўсюд забароненага кантэнту, што прывядзе да адміністрацыйнай адказнасці.

З дакументу вынікае, што суд прызнаў сайт экстрэмісцкім 12 лютага. Каму менавіта ён належыць – дакладна невядома. Там размяшчаецца не толькі аналітыка па тэме, але таксама тэорыя анархізму і нават «практыка», накшталт дапаможнік удзелу ў масавых акцыях і нават інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава.

Раней, у снежні, у чорны спіс унеслі таксама старонкі і сайту з інфармацыяй пра анархізм, абразлівыя абрэвіятуры на адрас сілавікоў, відэа пра нацыяналізм. А пазней яшчэ восем песень, па сваім змесце, у асноўным, нацыяналістычныя.

ВІДЭА
«Менты забіваюць людзей»: анархісты зладзілі акцыю салідарнасці
2019.02.05 15:11

СК, belsat.eu

Стужка навінаў