Мінінфармацыі хоча пазбавіць TUT.BY статуса СМІ


8 кастрычніка ў Эканамічным судзе Менску мае адбыцца разгляд позвы Міністэрства інфармацыі аб спыненне выпуску сеткавага выдання TUT.BY. Падставай для пазову сталі чатыры папярэджанні Мінінфармацыі да парталу сёлета.

У выпадку, калі суд стане на бок Міністэрства інфармацыі, TUT.BY можа страціць статус сродка масавай інфармацыі. Праўда, партал працягне працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ. Гэты статус дае магчымасць журналістам на законных падставах прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацыяў, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадскіх важных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю.

Судовае паседжанне мае адбыцца 8 кастрычніка ў Эканамічным судзе Менску.

Міністэрства інфармацыі з жніўня бягучага году чатыры разы выносіла папярэджанне рэсурсу. Для таго, каб пазбавіць партал статуса СМІ, дастаткова трох папярэджанняў на працягу года.

Меркаванні
Сілавыя выбары ці «аксамітны тэрор»
2020.06.05 13:02

CK belsat.eu

Стужка навінаў