Мінінфарм заблакаваў рэсурс «Медыязона»


Сайт працуе праз VPN.

Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да інфармацыйнага сайту «Медыязона. Беларусь», паведамляе телеграм-канал рэсурсу. Пры спробе зайсці на сайт праз некаторых правайдараў карыстальнікі бачаць белую плашку з тэкстам «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны». У іншых сайт проста не грузіцца.

Фота pixabay.com

Выданне «Медыязона. Беларусь» было запушчана 1 ліпеня 2020 года. Гэта праект расейскага інтэрнэт-СМІ «Медыязона», заснаванага ў верасні 2014 года ўдзельніцамі групы Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. «Медыязона» факусуецца на асвятленні навін, аналітыцы, калумнистыке аб судовых, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме, а таксама аб розных праявах пераследу грамадзян за іх палітычныя погляды. Вось тэмы, якія сайт «Медыязона. Беларусь» асвятляў у апошні час: пераслед журналістаў, смерць Рамана Бандарэнкі, справа PandaDoc, праца Каардынацыйнай рады, каронавірус і інш. Сайт працуе праз VPN.

ІК, belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў