Мінінфарм патрабуе звесткі пра ўладальнікаў незалежных сайтаў


Некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, якія працуюць у беларускай інфармацыйнай прасторы, але зарэгістраваныя ў замежнай даменнай зоне, атрымалі папярэджанні ад беларускага Міністэрства інфармацыі.

Іх папярэдзілі «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам», але пры гэтым чыноўнікі не ўдакладнілі, якая менавіта інфармацыя з’яўляецца «непраўдзівай».

Таксама Мінінфарм нагадаў пра магчымасць абмежаванне доступу да інтэрнэт-русурса, які атрымаў два пісьмовыя папярэджанні цягам года. Таксама ведамства прапанавала даслаць у Мінінфармацыі звесткі пра ўладальнікаў рэсурсаў, перадаюць naviny.by.

Папярэджанні атрымалі сайты радыё «Рацыя» і грамадскага аб’яднання «Свабодны рэгіён».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by.

Стужка навінаў