Мінгандлю і Мінэканомікі растлумачылі, на што і каму можна падвышаць кошты


Мараторый на рост коштаў не будзе дзейнічаць на тавары, у якіх ёсць сыравіна з-за межаў Еўразійскага эканамічнага звязу.

Мінгандлю і Мінэканомікі прынялі тлумачальную пастанову па росце коштаў. У ёй гаворыцца, што пастанова ад 19 снежня, якая замарозіла кошты, будзе дзейнічаць і далей. Але ў некаторых выпадках бізнесоўцы могуць падымаць кошты і не падпадуць пад санкцыі, піша «Ежедневник».

У дакуменце гаворыцца, што вытворцы могуць павялічваць цану «на велічыню зменаў кошту імпартных сыравіны і матэрыялаў, якія паходзяць з краінаў з-за межаў ЕАЭЗ, што паступілі пасля 18 снежня 2014 года, з улікам яго долі ў адпускной цане».

Пры гэтым павелічэнне цэнаў на сыравіны і матэрыялы айчыннага паходжання, а таксама на тыя, што паходзяць з краінаў ЕАЭЗ, не дапушчальнае.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў