Мінфін усё яшчэ чакае грошы ад Еўразійскага фонду, хоць і ведае, што фонд зачыніў праграму


Міністэрства фінансаў лічыць, што Беларусь выканала патрабаванні Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) дзеля атрымання сёмага траншу крэдыту. Таму ў міністэрстве ўсё яшчэ спадзяюцца на паступленне сродкаў ад фонду, піша БелТА.

«З улікам таго, што да гэтага часу няма рашэння ЕФСР аб прадстаўленні Беларусі сродкаў сёмага траншу або закрыцці праграмы без прадстаўлення апошняга траншу крэдыту, стабілізацыйная праграма мае актыўны статус, і мяч знаходзіцца на баку ЕФСР», – лічаць у Мінфіне.

Але ў сваю чаргу Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця яшчэ 1 ліпеня закрыў праграму з Беларуссю. Адпаведнае паведамленне, што перыяд даступнасці завершаны, а сродкі траншу ў памеры 200 мільёнаў долараў ануляваныя, беларускі бок таксама атрымаў яшчэ летам. Такім чынам, сёмы транш крэдыту ў нашу краіна не паступіць.

Hавiны
Расея можа не даць Беларусі крэдыт, каб пагасіць крэдыты
2019.10.19 13:58

Праўда, Мінфін пры гэтым спадзяецца на тое, праграма, паводле дамовы, з’яўляецца актуальнай, пакуль Беларусь не выканае патрабаванні, або да моманту адабрэння Саветам фонду новай праграмы. Але з моманту ўзгаднення крэдыту ў 2015 годзе, Расея змяніла свае патрабаванні і цяпер звязвае абмеркаванне фінансавых пытанняў з праграмай паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

Беларусь звярнулася ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця з просьбай выдзеліць крэдыт у памеры 3 мільярды долараў ЗША яшчэ ў першай палове 2015 года. Фонд узгадніў праграму з афіцыйным Менскам і пагадзіўся выдзеліць 2 мільярды долараў, якія паступалі ў выглядзе сямі траншаў. Але апошняга пералічэння так і не адбылося.

Hавiны
Беларусь не атрымае апошні транш крэдыту ЕФСР
2019.10.28 08:11

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў