Мінфін разлічвае на значныя паступленні ад павышэння падаткаў


Адмена падатковых ільготаў, а таксама павышэнне некаторых падаткаў можа папоўніць бюджэт Беларусі да Br 1 млрд, лічыць міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Такую заяву чыноўнік агучыў у эфіры «ОНТ».

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў распавёў, што пандэмія аказвае моцны ціск на эканоміку краіны. Адсюль і запланаваны на 2021 год дэфіцыт бюджэту памерам каля Br 4 млрд. На думку чыноўніка, гэтая лічба не крытычная, і ўлады справяцца з фінансавым цяжарам.

Дзеля гэтага з 1 студзеня ў Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя ільготы, а каб кампенсаваць выдаткі на барацьбу з каронавірусам, павялічылі стаўкі падатку на прыбытак для аператараў сотавай сувязі з 18 % да 30 %.

«Па ўсёй краіне гэтыя льготы, у тым ліку па ПДВ, дадуць, напэўна, дзесьці да Br 1 млрд», – сказаў Юрый Селіверстаў.

Hавiны
Працаўнікам ПВТ і «Вялікага каменя» паднялі падаходны падатак. Раней улады давалі гарантыі, што гэтага не будзе
2021.01.02 10:14

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў