Мінак апрануў шалік на помнік гарадавога, каб зрабіць з ім фота, а міліцыянты яго затрымалі


Помнік гарадавому ў Менску, скрыншот відэа МУС

Жыхар Менску Зміцер Завадкі накінуў на помнік гарадавому шалік. Мужчына зрабіў гэта з мэтай зрабіць фотаздымак. Але да яго падыйшлі міліцыянты і запатрабавалі прайсці ў аддзяленне міліцыі.

Схадзілі пашкадаваць беднага гарадавога, якому так цяжка стаяць у гэты час на вуліцы нашай сталіцы.#памятникпрости

Publiée par Źmicier Zavadski sur Samedi 17 novembre 2018

Пазней Зміцер у сваім Фэйсбуку напісаў, што міліцыянты завялі яго ў аддзяленне, перапісалі звесткі і правялі кароткую тлумачальную гутарку, што «эта скульптура, грубо говоря, является лицом МВД» і што «в следующий раз на памятник вешать ничего не надо».

Помнік, пасля таго, як міліцыянты прымусілі маладзёна з Менску прасіць прабачэння за аплявуху, стаў надзвычай папулярным.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары