Мінадукацыі зладзіла круглы стол у Менскім інавацыйным універсітэце


Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, у прыватнасці Сяргей Каспяровіч, сустрэліся з рэктарам, выкладчыкамі і студэнцкім прадстаўніцтвам Менскага інавацыйнага ўніверсітэту.

Фота: Белсат

Круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МІУ і Мінадукацыі адбываецца ў галоўным корпусе ўніверсітэту. Карэспандэнт «Белсату», які прысутнічае на сустрэчы, паведамляе, што за сталом не хапіла ўсім месцаў і прыносяць дадатковыя крэслы.

Галоўнае пытанне сустрэчы – што рабіць далей у сітуацыі, якая склалася з універсітэтам. Раней Міністэрства адукацыі не працягнула акрэдытацыі некаторых спецыяльнасцяў Менскага інавацыйнага ўніверсітэту.

Hавiны
Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва Менскага інавацыйнага ўніверсітэту ў падбухторванні студэнтаў да забастовак
2019.11.12 06:35

У выніку 1600 студэнтаў могуць застацца без дыпломаў. Рэктар Мікалай Суша кажа, што ўніверсітэт адпавядае ўсім крытэрам.

У сваю чаргу Мінадукацыі растлумачыла, якія парушэнні выявіліся падчас правяранняў. Таксама чыноўнікі заклікаюць рэктарат выпраўляць заўвагі і зноў накіроўваць дакументы на пераакрэдытацыю. Студэнтам чыноўнікі абяцаюць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ краіны.

Hавiны
Забастоўка, якая перарасла ў мітынг. Студэнты МІУ пратэстуюць супраць пазбаўлення акрэдытацыі
2019.11.11 11:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў