Мінадукацыі вызначыла тэрміны прыёмнай кампаніі ў ВНУ ў 2018 годзе


Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі пастановай ад 15 сакавіка 2018.

Прыём дакументаў

Прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасці дзяржаўных ВНУ пройдзе з 12 па 17 ліпеня, а ўступныя іспыты – з 18 па 24 ліпеня.

З 12 па 17 ліпеня – ад тых, хто паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на платнай аснове.

З 15 лістапада па 5 снежня – ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Тыя, хто паступае ў ВНУ, каб атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове і не здае ўступныя выпрабаванні, дакументы будуць прымаць:

  • з 12 па 31 ліпеня – у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня па 2 жніўня – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня па 4 жніўня – у іншых ВНУ.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, могуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

Ян Маліцкі: «Праграму Каліноўскага не зліквідавалі». Колькі прынялі студэнтаў летась?

«Набіраць будзем хоць кітайцаў, але вучыць будзем па-беларуску». Алег Трусаў пра ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча

Даты ўступных выпрабаванняў:

  • з 18 па 21 ліпеня – у Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 18 па 26 ліпеня – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 18 па 24 ліпеня – у іншых ВНУ;
  • ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю – з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў