Мінадукацыі апублікавала школьны каляндар на новы навучальны год


Міністэрства адукацыі вызначыла, колькі дзеці будуць адпачываць і вучыцца ў 2020-2021 навучальным годзе. Адпаведныя інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.

Заняткі ў школах традыцыйна пачнуцца 1 верасня:

  • першая чвэрць – з 1 верасня па 31 кастрычніка 2020 г.;
  • другая – з 9 лістапада па 24 снежня 2020 г.;
  • трэцяя – з 11 студзеня 2021 г. па 27 сакавіка 2021 г.;
  • чацвёртая – з 5 красавіка па 31 траўня 2021 г.

Школьныя вакацыі:

  • восеньскія – 8 дзён з 1 па 8 лістапада 2020 г. уключна;
  • зімовыя – 17 дзён з 25 снежня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г. уключна;
  • вясновыя – 8 дзён з 28 сакавіка па 4 красавіка 2021 г. уключна;
  • летнія – 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2021 г., для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дня з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2021 г. уключна.
Hавiны
Ганна Севярынец: «Праблема з дыстанцыйным навучаннем – палітычная»
2020.05.01 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў