Мінабароны ЗША афіцыйна апублікавала «гістарычныя» відэа з НЛА


Міністэрства абароны ЗША апублікавала на сваім сайце тры відэазапісы з «неапазнанымі паветранымі феноменамі» («unidentified aerial phenomena»).

27 красавіка Пентагон паведаміў, што Мінабароны ЗША афіцыйна апублікавала тры «гістарычныя» несакрэтныя («unclassified») відэаматэрыялы, зробленыя інфрачырвонымі камерамі амерыканскіх вайсковых летакоў.

Адзін з відэаматэрыялаў быў зняты ў лістападзе 2004 года, а два іншых – у студзені 2015 года. Яны трапілі ў інтэрнэт без аўтарызацыі Мінабароны ЗША ў 2007 і 2017 гадах, гаворыцца ў заяве Пентагона.

Паводле Бі-бі-сі, відэа 2004 года было апублікаванае Мінабароны ЗША яшчэ ў 2017 годзе ў межах «Пашыранай праграмы ідэнтыфікацыі авіяцыйных пагрозаў». У 2018 годзе Пентагон пацвердзіў, што відэа, знятае ў 2015 годзе – не падробка.

На відэа бачныя аб’екты, якія ляцяць на вялікай вышыні і хуткасці. Яне не падобныя ні на самалёты, ні на верталёты, ні на іншыя вядомыя лятальныя апараты.

Пентагон дагэтуль не ведае, што гэта за аб’екты.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў