Мінабароны змяніла патрабаванні да здароўя прызыўнікоў


У Беларусі змяніліся патрабаванні, якія выстаўляюцца да стану здароўя прызыўнікоў. Тэкст супольнай пастановы Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя № 1/1 ад 3 сакавіка быў апублікаваны 7 лютага на Нацыянальным прававым партале.

Пастанова ўступае ў моц 8 лютага, то бок да вясновага прызыву.

Hавiны
Вайсковец тэрміновай службы траўмаваны у вайсковай частцы пад Менскам
2020.02.06 13:48

Дакумент вызначае патрабаванні да стану здароўя грамадзянаў, звязаных з вайсковым абавязкам. Згодна з імі будзе праводзіцца медычны агляд пры прыпісцы да прызыўных участкаў, прызыве на вайсковую службу, службу ў рэзерве, а таксама на вайсковыя ды адмысловыя зборы з ліку вайсковаабавязаных, якія знаходзяцца ў запасе Узброеных сілаў, і іншых выпадках.

У інструкцыі ўнесеныя змены ў пералік захворванняў і катэгорыяў прыдатнасці прызыўнікоў.

Hавiны
Маладых беларусаў могуць вызваліць ад тэрміновай службы. Але толькі аграрыяў
2020.01.28 21:55

У сваім телеграм-канале Міністэрства абароны заяўляе, што кардынальных зменаў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя прызыўнікоў не будзе. Паводле яго, дакумент прыняты, каб удакладніць патрабаванні да стану здароўя вайсковаабавязаных.

Пры гэтым пры медычным аглядзе цяпер могуць ужывацца больш інфарматыўныя метады даследавання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў