Мінабароны збіраецца «падвышаць прэстыж» тэрміновай службы


Міністэрства абароны Беларусі распрацавала новыя прынцып, якія дадуць магчымасць «падвысіць прэстыж тэрміновай службы». Пра гэта заявіў сёння міністр Андрэй Раўкоў, перадае БелТА.

Паводле ягоных словаў, Мінабароны ўнесла яшчэ адна прапанову Мінпрацы– увесці каэфіцыенты ў залежнасці ад працягласці тэрміновай ваеннай службы для пераразліку пенсійнага стажу.

«Гэта дазволіць фактычна без павелічэння фінансавай нагрузкі на бюджэт павысіць значнасць тэрміновай службы», – дадаў міністр.

Мінабароны таксама працуе над прадстаўленнем іншых прэферэнцыяў тым, хто адслужыў у войску. Мяркуецца, што ў студзені 2020 го ўступіць у сілу закон, згодна з якім першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадстаўлена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую службу або службу ў рэзерве пры наяўнасці рэкамендацыяў вайсковых частак.

Зараз разглядаецца пытанне аб прадстаўленні пэўных ільготаў і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыць захавання права вярнуцца на ранейшае месца працы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння службы ў войску.

Дзяржаўныя органы таксама выступілі за наданне пераважнага права на залічэнне ў навучальныя ўстановы за кошт бюджэту тым, хто праходзіў тэрміновую службу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў