Мінабароны Вялікай Брытаніі прагназуе пашырэнне ўплыву Расеі ў свеце


Паводле брытанскага Міністэрства абароны, уплыў Расеі на міжнароднай арэне будзе пашырацца цягам бліжэйшага дзесяцігоддзя. Расея будзе ўзмацняць свае пазіцыі ў Арктыцы, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, гаворыцца ў шостым дакладзе «Global Strategic Trends», падрыхтаваным даследчым цэнтрам пры брытанскім Мінабароны.

Брытанскія эксперты мяркуюць, што Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён таксама застанецца ў топах інтарэсаў расейскай абароннай прамысловасці, бо на яго прыпадае 60 % расейскага экспарту ўзбраенняў.

Аўтары дакладу таксама ўпэўненыя, што прынцыпы вонкавай палітыкі Расеі ў бліжэйшыя гады застануцца нязменнымі і Масква працягне «аказваць ціск на суседзяў».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары