Мінабароны пацвердзіла, што некалькі афіцэраў заразіліся каронавірусам


У некалькіх афіцэраў вайсковых частак Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны Заходняга аператыўнага камандавання выявілі каронавірус, паведамляе «Интерфакс».

Міністэрства абароны пацвярджае новыя выпадкі інфікавання каронавірусам у войску. Пры гэтым у ведамстве не ўдакладняюць, колькі асобаў заразіліся.

«У гэтых воінскіх частках у некалькіх афіцэраў тэст на СOVID-19 даў станоўчы вынік. Ніхто з іх не мае патрэбы ў шпіталізацыі, яны знаходзяцца дома, на самаізаляцыі», – паведаміла прэс-сакратар Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Партал Tut.by паведамляе, што каронавірус выявілі ў 18 афіцэраў ЗАК. Тэсты далі станоўчыя вынікі ў начальніка шпіталя, начальніка медычнай службы, кіраўніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення і яшчэ 15 афіцэраў ЗАК.

Раней ва Узброеных Сілах каронавірус выявілі ў траіх вайскоўцаў тэрміновай службы. Адзін выпадак – у салдата з 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру ў Печах. Яшчэ два выпадкі зарэгістраваныя ў вайскоўцаў тэрміновай службы ў Бабруйску.

Hавiны
8 траўня Менск перакрыюць з нагоды генеральнай рэпетыцыі параду
2020.05.06 16:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў