Мінабароны пакуль не мае намеру адмяняць, ці пераносіць парад 9 траўня


Вайсковы параду ў гонар Дня Перамогі 9 траўня пакуль не плануюць адмяняць, ці пераносіць. Пра гэта паведамляе Tut.by.

Намеснік міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенка распавёў, што цяпер вядзецца падрыхтоўка да параду ў планавым парадку.

«Пакуль абстаноўка ў нас нармальная, праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных і лячэбна-прафілактычных захадаў, што забяспечвае падтрыманне здароўя вайскоўцаў на належным узроўні. Пакуль у нас ніякіх праблемаў з падрыхтоўкаю да параду няма», – паведаміў намеснік міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенка.

Пры гэтым намеснік міністра дадаў, што што сярод вайскоўцаў не выяўлена ніводнага выпадку заражэння каронавірусам.

Паводле Патапенкі, далей будуць «глядзець па развіцці абстаноўкі».

Напярэдадні Міністр замежных справаў Уладзімір Макей распавёў, што рашэнне на конт правядзення параду будзе прымацца бліжэй да даты.

Напрыканцы сакавіка Лукашэнка паабяцаў, што нягледзячы на каронавірус ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць.

У Мінабароны Беларусі заявілі, што парад да 75-годзя Дня Перамогі пройдзе ў «традыцыйным фармаце». Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел расейскія і кітайскія вайскоўцы.

Hавiны
Уладзімір Макей наконт параду 9 траўня: Рашэнне будзе прымацца бліжэй да даты
2020.04.10 22:18

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў