
Міністэрства абароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала на перапахаванне Кастуся Каліноўскага роту ганаровай варты.
Раней у міністэрства звярнуўся Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Грамадскі камітэт прапанаваў міністру Андрэю Раўкову даслаць на перапахаванне Каліноўскага роту ганаровай варты і запэўніваў, што ініцыятыву літоўскі бок падтрымае.
Сёння Беларускі грамадскі камітэт атрымаў у адказ.
«Правядзенне салюту і накіраванне роты ганаровай варты не прадстаўляецца магчымым», – адзначылі ў Мінабароны. Чаму гэта немагчыма – не тлумачыцца.
Мінабароны: Правядзенне салюта ў гонар Каліноўскага і паплечнікаў у Мінску і накіраванне роты ганаровай варты на перапахаванне ў Вільню не ўяўляецца магчымым.
Вельмі своечасовы адказ.
Пра якое патрыятычнае выхаванне яны нам распавядаюць? Іх куміры – Сувораў і Мураўёў-Вешальнік pic.twitter.com/UZdTCNWq9m
— ČUBAKA (@Czah_U) November 22, 2019
КА belsat.eu