Мінабароны Беларусі: байкеры едуць на Берлін праз «Лінію Сталіна»


«Начныя ваўкі». Фота – vk.com/hirurgnw

29 красавіка ўдзельнікі мотапрабегу «Дарогі Перамогі – на Берлін», прысвечанага 73-й гадавіне перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, наведаюць «Лінію Сталіна», паведамляе міністэрства абароны Беларусі.

У мотамаршы возьмуць удзел каля 10 000 байкераў, у тым ліку, «байкеры Пуціна» з клубу «Начныя ваўкі».

24 красавіка «Начныя ваўкі» выехалі са Стаўрапаля, пра гэта ў сваім «УКантакце» напісаў лідар «ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў.

Летась расейскіх чальцоў клубу не пусцілі на тэрыторыю Польшчы.

Архіўны матэрыял. 2017 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў