Мінабароны абяцае будучым жаўнерам прэферэнцыі


Беларускія жаўнеры.
Фота: Міністэрства абароны

Грамадзяне Беларусі пасля тэрміновай службу ў войску змогуць атрымаць шэраг новых прэферэнцыяў. Гэта прадугледжанае новымі рэдакцыямі Жыллёвага і Працоўнага кодэксаў, якія запрацуюць адпаведна з 1 і 28 студзеня 2020 года, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Hавiны
У Менску пікетавалі супраць закону пра адтэрмінаванне
2019.08.26 19:05

Так, цягам трох месяцаў пасля службы грамадзянін зможа вярнуцца на былое працоўнае месца або роўную яму незалежна ад формы ўласнасці наймальніка. Пры гэтым гарантуецца выплата дапамогі пры вяртанні на старое месца працы.

Ужо дзейнічае абавязковае страхаванне на час службы і працаўладкаванне цягам двух месяцаў жанчын, мужоў якіх забралі ў войска. Іх дзецям гарантуюць цягам трох месяцаў месцы ў дзіцячым садку.

Апроч таго, за былымі жаўнерамі замацоўваюць першачарговае права на інтэрнат для навучэнцаў і студэнтаў, але толькі тады, калі ў іх будзе рэкамендацыя на навучанне з вайсковай часткі.

Аб’ектыў
Гендарны перакос: у Беларусі дзяўчыны маюць больш правоў на адукацыю, чым хлопцы
2019.08.12 22:14

Яны таксама змогуць па-за конкурсам паступаць у ваенныя ВНУ, а вайскоўцы роты ганаровай варты – ва ўсе ВНУ. Перыяд службы ў войску можна будзе залічыць у адпрацоўку размеркавання.

Таксама на час службы будзе давацца адтэрміноўка на пагашэнне крэдыту за будаўніцтва жылля.

Апроч таго, прапрацоўваюцца магчымасць выбару месца размеркавання, бясплатнага навучання на падрыхтоўчых курсах, перавагі пры залічэнні пры роўных балах, залік тэрміновай службы ў пенсійны стаж і стаж дзяржаўнай службы. Таксама чальцы сям’і вайскоўца могуць атрымаць права карыстання жыллём у інтэрнаце, выдадзеным да прызыву.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў