Міліцыянты збілі пенсіянера, а судзіць будуць журналістаў


Напрыканцы красавіка ў навінах «Белсату» паказалі сюжэт пра пенсіянера, якога скалечылі міліцыянты.

80-ці гадовага Іосіфа Вышадку пасярод дня міліцыянты закінулі ў аўта, зламалі нагу ды далі штраф 50 базавых велічыняў (Br 1225).

Сёння журналісту Змітру Лупачу, які распавёў пра гэтую гісторыю, прыйшла позва ад Глыбоцкага РАУСу. Супраць Змітра распачалі адміністрацыйную справу. Што цікава, позву даслалі не поштаю, а праз Viber.

Разам з Лупачам у РАУС выклікалі і журналістку «Радыё Рацыя» Таццяну Смоткіну.

«Я абураны тым, што міліцыянты замест таго, каб разабрацца ў сітуацыі і выбачыцца перад Іосіфам Вышадкам, пачала пераследаваць журналістаў. Пры гэтым яны сталі запалохваць пацярпелага, што пакараюць яго за паклёп на міліцыянтаў. Як мне стала вядома, у той дзень віцебскія міліцыянты збілі яшчэ аднаго жыхара Глыбокага, які зараз спрабуе даказаць сваю невінаватасць праз суд. Такія ўчынкі не дадаюць іміджу міліцыянтам, тым больш, калі яны пачынаюць змагацца з незалежнымі журналістамі», – пракаментаваў сітуацыю Зміцер Лупач.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў