Міліцыянты затрымліваюць актывістаў «Моладзевага блока»


Міліцыянты і АМАП ладзяць паляванне на актывістаў «Моладзевага блоку» і кампаніі «Легалайз Беларусь», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У доме, дзе жывуць актывісты «Моладзевага Блоку» і кампаніі «Легалайз Беларусь» Вераніка Яновіч, Міхась Варанцоў і Ягор Віняцкі дзяжурыць бус у якім знаходзяцца асобы ў цывільным. Пазней сюды прыехалі АМПаўцы.

Цягам дня міліцыянты затрымалі Уладзіслава Клаўкіна і Ягора Віняцкага.

Ягор Віняцкі.
Фота: Пятра Маркелава

Таксама сілавікі грукаюцца ў кватэру актывісткі Аланы Гебрэмарыям.

29 ліпеня міліцыянты затрымалі актывіста «Моладзевага блоку» Пятра Маркелава. Юнак прыйшоў выказаць падтрыманне дзяўчыне палітвязня Дзмітрыя Фурманава, якая трымала галадоўку каля СІЗА №1. Актывіста асудзілі на 12 дзён арышту нібыта за ўдзел у нейкім несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Hавiны
Глядзіце выбарчы вечар на «Белсаце», нават калі заблакуюць інтэрнэт
2020.08.06 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў