Міліцыянты затрымалі меркаванага забойцу жанчыны, канечнасці якой знайшлі ў Свіслачы


Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкаму з дапамогай байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» у Віцебску затрымалі падазраванага ў забойстве жанчыны, канечнасці якой выявілі ў рацэ Свіслач, паведамляе прэсавая служба МУС.

Падазраваны ў забойстве жанчыны затрыманы ў Віцебску, ім апынуўся 26-гадовы замежнік.

Мужчына распавёў, што 28 снежня летась паміж ім і забітай жанчынай, у якой ён часова пражываў у Менску, адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры.

Затрыманы раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Канечнасці жанчыны выявілі ў рацэ Свіслач 2 студзеня 2020 года.

Hавiны
Міліцыя ўстанавіла асобу жанчыны, канечнасці якой знайшлі ў Свіслачы
2020.01.05 17:01

Па гэтай справе следчыя зладзілі ператрус у кватэры былога следчага, праваабаронцы, які вядзе справу аб зніклых палітыках Алега Волчака.

СК belsat.eu

Стужка навінаў