Міліцыянты вызвалілі Вольгу Нікалайчык, затрыманую ля расейскай амбасады


Актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык вызвалілі з міліцыі, пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» Аляксей Шэін.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Спадарыню Нікалайчык затрымалі каля расейскай амбасады. Сёння там мелася прайсці акцыя, прысвечаная Дню беларускай вайсковай славы «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».

Адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, які заклікаў на акцыю, таксама быў схоплены людзьмі ў штацкім каля свайго дому. Як пазней высветлілася, яго завезлі ў міліцыю, але праз некалькі гадзінаў выпусцілі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў