Міліцыянты вызвалілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля


Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель тры гадзіны правёў у Бараўлянскім РАУС Менску. Міліцыянты затрымалі і абвінавацілі актывіста ў крадзяжы, пазней пры вызваленні паведамілі, што ён праходзіць «сведкам па справе аб крадзяжы».

Яўгена Афнагеля затрымалі пры выездзе з складу будаўнічых матэрыялаў у Калодзішчах. Яго аўтамабіль спынілі ДАІшнікі разам з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Афнагеля адразу папярэдзілі, што яго абвінавачваюць у крадзяжы і за гэта пагражае крымінальнае пакараннем

«Мяне даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі разам з загадчыкам складу, у якім я набываў будматэрыялы. Пакуль мы ехалі, яму прамым тэкстам казалі, што ён павінен напісаць заяву аб крадзяжы, інакш праблемы будуць у яго», паведаміў сайту сharter97.org Яўген Афнагель.

У Бараўлянскім аддзеле міліцыі ў актывіста забралі тэлефон, склалі пратакол паводле адміністрацыйнай справы, узялі тлумачэнні. Пасля гэтага актывіст тры гадзіны сядзеў у пакоі. У гэты час супрацоўнікі РАУС здымалі яго на камеру.

«Пасля доўгіх тэлефонных перамоваў з’явіўся ўчастковы, які складаў пратакол. Ён заявіў, што мой статус зменены і я нібыта зʼяўляюся сведкам па справе аб крадзяжы. Цяпер я знаходжуся на волі», – сказаў Яўген Афнагель.

Hавiны
Міліцыя затрымала Яўгена Афнагеля, нібыта за крадзеж будматэрыялаў
2018.12.05 15:45

СК, belsat.eu

Стужка навінаў