Міліцыянты выпусцілі праваабаронцаў. У Першамайскім РУУСе застаецца 21 асоба


Усяго праваахоўнікі затрымалі 28 чалавек. Пра гэта паведаміў актывіст Ілля Дабратвор, якога затрымлівалі два разы.

«Пратрымалі тры гадзіны, затрымлівалі два разы, хоць я і казаў, што працаваў па заданню рэдакцыі. Адпусцілі мяне і праваабаронцаў. Застаюцца там 21 асоба. На якой юрыдычнай падставе іх трымаюць, невядома. Самі міліцыянты кажуць, што праводзяць “апытанку”».

Цяпер АМАПаўцы пішуць рапарты. Хутчэй за ўсё затрыманых забяруць на Акрэсціна, кажа Ілля Дабратвор.

«Там Спарыш, Ніна Багінская, жанчына з Калінкавічаў. У яе а 17:00 быў цягнік, яна прасіла адпусціць, але вядома, да яе не прыслухаліся».

Затрыманы ля свайго дому Мікалай Статкевіч цяпер знаходзіцца ў ЦІП. Марына Адамовіч піша, што яго забралі за «не адбытае».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў