Дашкевіч: Адзначалі гадавіну «Маладога фронту» рыццём акопаў, з'ехалася ўсё кіраўніцтва раёну


Zrzut ekranu 2016-09-6 o 14.41.47

Удзельнікі спартова-патрыятычнага клубу «Ваяр», арганізаванага «Маладым фронтам»

Лідар «Маладога фронту» распавёў пра тое, як праваахоўнікі складалі на яго пратакол.

Арганізацыя вырашыла адзначыць сваю гадавіну перформансам з рыццём акопаў. Акцыю вырашылі правесці побач з вёскай Рудня-Споніцкай, што пад Веткай. Адсюль 25 кіламетраў да расейскай мяжы і 75 кіламетраў – да расейскага мястэчка Клінцы, куды з нядаўняга часу сцягваюцца расейскія войскі.

«Расейскія войскі сцягваюцца для агрэсіі супраць Украіны і, магчыма, супраць Беларусі. Таму мы ў лесе сёння адзначылі гадавіну такім сімвалічным перформансам. Мы не паспелі вырыць акопы для ляжачай стральбы, і прыехала брыгада ляснічых. З відэакамерамі, даішнікі, міліцыя, потым Следчы камітэт. Тут іх асобаў дваццаць, напэўна, было, палкоўнікі, тут усё кіраўніцтва Веткаўскага раёну», – распавёў Belsat.eu Зміцер Дашкевіч.

Паводле яго, на актывістаў склалі некалькі пратаколаў, у тым ліку, што «у лесе нельга капаць».

«Потым іншага актывіста Сяргей Пальчэўскага павезлі ў райадзел міліцыі, каб праверыць асобу. Зараз даглядаюць машыну, канфіскоўваюць страйкбольны прывад», – дадаў Зміцер Дашкевіч.

Дашкевіч заявіў міліцыянтам, што не разумее расейскай мовы. Для размовы з ім міліцыя выклікала ў лес настаўніка беларускай мовы.

Зміцер Кустоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў