Міліцыянты сарвалі мерапрыемства ў Press Club Belarus і затрымалі расейскіх журналістаў


Міліцыянты затрымалі расейскіх журналістаў у Press Club Belarus. Перад пачаткам адкрытай лекцыі супрацоўнікі Савецкага РАУС паведамілі, што журналісты маскоўскага альманаха moloko plus Павел Нікулін, Ян Патарскі мусяць праследаваць з міліцыянтамі ў РАУС.

Прычыну затрымання міліцыянты не паведамілі ні прадстаўнікам Press Club Belarus, ні расейскім журналістам.

«Перад адкрытай лекцыяў у Press Club прыйшлі два чалавекі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Менску. Міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя тых, хто быў у памяшканні. Потым яны распачалі запісваць на камеру ўсіх, хто прыходзіў на адкрытую лекцыю і перапісвалі пашпартныя дадзеныя ў наведнікаў. Частка людзей не захацелі прадстаўляць свае прыватныя звесткі і сышлі. Перад самым пачаткам лекцыі супрацоўнікі міліцыі паведамілі спікерам мерапрыемства, што яны затрыманыя. На пытанне пра прычыны затрымання міліцыянты сказалі, што трэцім асобам не жадаюць казаць, проста адмовіліся расказаць. На пытанне Паўла – сказалі, што паведамяць ім па дарозе і забралі іх у Савецкі РАУС», распавёў «Белсату» каардынатар Press Club Аляксей Шунтаў.

moloko plus – некамерцыйны альманах прысвечаны праблемам гвалту. Расейская рэдакцыя з’яўляецца сучасным трэндам у медыях, калі рэдакцыя выпускае друкаванае выданне і адначасова праводзіць офлайн інвэнты. На лекцыі ў Менску рэдакцыя планавала распавесці, як сабраць грошы на ўласны праект, арганізаваць працу рэдакцыі і справіцца з юрыдычнымі, этычнымі і эканамічнымі праблемамі.

Hавiны
У Берасці зноў затрымалі актывіста, які пратэставаў супраць будаўніцтва дамоў на касцях з гета
2019.03.15 19:20

СК, belsat.eu

Стужка навінаў