Міліцыянты разагналі «сходку» крымінальнікаў на чале са «злодзеем у законе» Кушняровым


Аператыўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС і байцы СОБРу затрымалі ў Лідзе 32 чалавекі. У некаторых з іх міліцыянты знайшлі нажы і сякеры. Спецаперацыя адбылася 9 ліпеня каля мясцовага возера ў Лідзе, паведамляе МУС.

«Сходку» крымінальнікаў арганізаваў так званы «злодзей у законе» Аляксандр Кушняроў па мянушцы «Куша». «Злодзей у законе» прыехаў на Гарадзеншчыну каб умацаваць тут свае пазіцыі і падзяліць сферы ўплыву.

«З пачатку года гэтая першая спроба прадстаўнікоў крымінальнага свету арганізаваць «сходку». Аператыўнікі мяркуюць, што яна звязана з вызваленнем з месцаў пазбаўлення волі іншага «злодзея ў законе» Паўла Аляксеевіча па мянушцы «Паштэт», які з’яўляецца праціўнікам Кушнярова», – паведамляе прэсавая служба МУС.

Hавiны
Затрыманы былы дырэктар ДФР Камітэту дзяржкантролю
2020.07.09 14:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў