Міліцыянты раскрылі групоўку, якая займалася пастаўкай санкцыйных прадуктаў з Беларусі ў Расею


Супрацоўнікі міліцыі спынілі нелегальны канал пастаўкі санкцыйнай гародніны і садавіны ў Расею. У складзе злачыннай групы было больш за дзесяць асобаў – грамадзяне Беларусі і Расеі. Нелегальнымі пастаўкамі гародніны і садавіны з Турцыі і Еўропы група займалася са снежня 2016 году.

У межах крымінальнай справы арыштавана маёмасць фігурантаў на мільён долараў, паведамляе МУС Беларусі.

Прадукцыя прывозілася ў Беларусь цалкам афіцыйна. Фармальна рэалізацыя гародніны і садавіны праводзілася на тэрыторыі нашай краіны, але на самой справе па падробленых дакументах харчы вывозілі ў Расею.

Месцам для размяшчэння грузавікоў з санкцыйнай прадукцыяй з’яўлялася пляцоўка паблізу казіно, што ў Дуброўненскім раёне каля беларуска-расейская мяжы.

СК Беларусі распачаў крымінальную справу паводле артыкулу незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць у складзе арганізаванай групы. Маёмасць фігурантаў арыштаваная. Гэта нерухомасць, грошы, аўтамабілі і каштоўныя металы агульным коштам больш за 2 мільёны рублёў. Арыштаваныя таксама банкаўскія рахункі кампаніі, падкантрольныя фігурантам. Трое з падазраваных затрыманыя.

Hавiны
Сілуанаў заявіў, што Беларусь страціла давер саюзніка ў Расеі
2018.12.25 09:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў