Міліцыянты прыйшлі з сабакамі ў клуб «Бурлеск». «Шукалі сродак узмацнення сексуальнага задавальнення?»


У ноч на 21 ліпеня праваахоўнікі чарговы раз зладзілі аблаву на менскі клуб, дзе праходзяць ЛГБТ-вечарыны. Праўда, гэтым разам з сабакамі, паведаміў «Facebook»-карыстальнік Andrei Zavalei.

«Наркакантроль шукаў поперсы? [сродак, які часамі выкарыстоўваюць для ўзмацнення сексуальнага задавальнення. – Заўв. Belsat.eu], – пажартаваў Andrei Zavalei.



У кліентаў, якія былі ў клубе ў тую ноч, перапісалі пашпартныя дадзеныя.

Фота відавочца

Пасля апошняй аблавы (у ноч на 30 чэрвеня) відавочца здарэння на ўмовах ананімнасці распавяла «Белсату», што адбылося ў клубе.

«А 00:40 у клуб уварваліся людзі ў масках, АМАП, людзі ў цывільным, больш за дзесяць чалавек у агульнай складанасці. Нічога не патлумачыўшы, вельмі груба, ужываючы сілу, хапалі людзей. Заломлівалі рукі, хапалі за шыю, прыціскалі да сценкі. Ва ўсіх перапісвалі пашпартныя звесткі, нумары тэлефонаў, месца працы. Усіх прымусілі сабрацца на танцпляцоўцы і трымалі стоячы, як статак, без якіх-небудзь тлумачэнняў, цягам двух гадзінаў», – распавёў відавочца аблавы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў