Міліцыянты пасля маршу затрымалі журналістак


Пасля заканчэння маршу жанчын міліцыянты пачалі затрымліваць журналістак. Пры гэтым усе затрыманыя журналісткі былі апранутыя ў сінія камізэлькі з надпісам «Прэса».

Падчас жаночага маршу ампаўцы схапілі журналістку Кацю Карпіцкую з «Нашай Нівы», Марыю Вайтовіч з «Еўрарадыё» і Аляксандру Эльбаум з «Tut.by».

Жаночы пратэст
На другім плане – АМАП затрымлівае журналістку Еўрарадыё Марыю Вайтовіч падчас жаночай акцыі пратэсту. 26 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Жаночы пратэст
АМАП затрымлівае журналістку «Нашай Нівы» Кацю Карпіцкую падчас акцыі пратэсту ў Менску.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Раней сілавікі яшчэ на Камароўцы затрымалі журналістку «Белсату» Марыю Грыц.

BAJ паведамляе, што сярод затрыманых журналістак і Алена Доўнар.

Міліцыянты спраўджвалі ў журналістак дакументы, але нягледзячы на наяўнасць пасведчанняў і апранутыя сінія камізэлькі з надпісам «Прэса», адводзілі журналістак у аўтобусы.

Цягам апошняга часу міліцыяты хапаюць журналістаў, а потым на судах сведчаць, што яны прымалі ўдзел у акцыях. У выніку суддзі лічаць журналістаў вінаватымі ў парушэнні адміністрацыйнага кодэксу і прысуджаюць ім штрафы, ці адміністрацыйны арышт.

Hавiны
«Рэпетыцыя народнай інаўгурацыі». Затрыманні на жаночым маршы ў Менску
2020.09.26 15:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў