Міліцыянты папрасілі прабачэння ў апазіцыянера


Прадстаўнікі міліцыі папрасілі прабачэння ў грамадска-палітычнага актывіста Мікалая Саляніка. Актывіст кажа, што ўпершыню ў яго «апазіцыйным жыцці» міліцыянты склалі яму свае прабачэнні, піша «Гарадзенская Вясна».

24 сакавіка ў дачыненні да Мікалая Саляніка разглядалі адміністрацыйную справу. Міліцыянты затрымалі актывіста 11 сакавіка на дарозе Горадня-Ліда. Імі кіраваў капітан міліцыі Юрый Межва. Спынілі Саляніка беспадстаўна і трымалі гадзіну, каб актывіст не трапіў у Ліду на грамадска-палітычнае мерапрыемства. Але падчас паседжання камісіі па разглядзе справы высветлілася, што Мікалай Салянік нічога не парушаў. У выніку супрацоўнікі МУС папрасілі ў яго прабачэння.

Мікалай Салянік адзначае гэта беспрэцэдэнтны выпадак і падкрэслівае, што прабачэнне з боку міліцыянтаў складзеныя яму ўпершыню за ўвесь час яго грамадска-палітычнай дзейнасці.

Hавiны
У Горадні на знак пратэсту актывіст у памяшканні суда прыкаваў сябе ланцугом
2020.01.21 22:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў