Міліцыянты ачапілі цэнтр Горадні, у Менску аўтазакі і вадамёты

Сілавікі запаланілі беларускія гарады.

У Горадні сілавікі перакрылі рух у цэнтры гораду. Плошчу Савецкую і Леніна агарадзілі турнікетамі. На вуліцы з’явіліся аўтазакі і спецтранспарт АМАПу.

Цэнтр Горадні. Фота: Белсат

Па Гомлі па стане на 18:30 вельмі шмат ДАІ ды міліцыі. Два ваенныя аўтамабілі з надпісам «Людзі» на іх у раёне пл. Паўстання.

Тым часам каля Стэлы ў цэнтры Менску заўважаныя вадамёты, аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы. Гандлёвыя цэнтры ў цэнтры сталіцы зачыніліся “з тэхнічных прычынаў”. Міліцыянты выбарачна спыняюць на вуліцы людзей і даглядаюць іх рэчы.

СК, МВ

Тэгі:

Hавiны