Дом старшыні «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча ў Лагойску ачапіла міліцыя. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту belsat.eu.
«Сядзім у асадзе. Прыехалі ў цывільным – дзве машыны – і адна міліцэйская. Ачапілі, просяць выйсці на размову. Нібы нейкая крыміналка распачатая супраць нас братоў – у нас тут тры браты зараз. Нічога не кажуць. Кажуць выйдзіце паразмаўляць, даць тлумачэнні. Мы зачыніліся», – паведаміў Дзяніс Урбановіч.
Паводле яго, у хаце не працуе інтэрнэт, у выніку чаго ён не можа запусціць стрым.
«Прыехалі з двух бакоў і ўсе натоўпам падбеглі адразу. Паспелі толькі дзверы зачыніць, запытацца, у чым справа», – дадаў актывіст.
Міліцыянты перакрылі машынамі дарогу з двух бакоў. Самі яны зараз знаходзяцца ў аўто, увесь час перамаўляюцца па тэлефонах.
Як паведаміў у Facebook актывіст МФ Зміцер Казакевіч, праз больш як гадзіну міліыянты ад’ехалі ад дому Урбановіча.
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=828959997643060&id=100015872027267
Але пазней міліцыянты вярнуліся. Як піша тэлеграм-канал «Маладога фронту», зараз тэлефоны Дзяніса Урбановіча і ягонага брата Максіма недасяжныя. Яны паспелі паведаміць што бацькаву хату пачалі ачапляць ужо наўпростава, агулам прысутнічалі 4 мікрааўтобусы з сілавікамі. Дзяніс здолеў пазнаць сярод некаторых з міліцыянтаў супрацоўнікаў з Курапатаў, што здымалі актывістаў падчас варты.
МГ belsat.eu