Міліцыянта, якога абвінавачвалі ў арганізацыі масавых закалотаў, апраўдаў суд


Ягор Емельянаў, міліцыянт з Наваполацку, 11 жніўня выклаў у сваім Instagram пост пра звальненне пасля 17 гадоў службы. Аднак 12 жніўня яго затрымалі, піша «Наша ніва».

Капітана міліцыі з Наваполацку, Ягора Емельянава, 12 жніўня затрымалі пасля таго, як ён выклаў у Instagram пост: «17 гадоў службы скончаны. Маё сумленне чыстае. Міліцыя з народам».

https://www.instagram.com/p/CDvtqFJBxz7/

Інфармацыю пра затрыманне Нашай Ніве пацвердзіла жонка Ягора Емельянава Марына.

«Яму патэлефанавалі з працы. Сказалі, што трэба падысці падпісаць дакументы, акт прыёму-перадачы форменнай вопраткі. Аператыўна закрыць пытанне. Мы з ім былі на сувязі, планавалі ў гэты дзень сямейную вячэру. У 17:55 я яму тэлефанавала, ён яшчэ быў у аддзеле, афармляў дакументы. У 19:55 я патэлефанавала зноў, хацела дамовіцца, хто забярэ нашу малодшую дачку, ёй тры гады. Ён паведаміў, што затрыманы. За што? Сказаў, што пакуль не ведае», – распавядае Марына.

Ягор праходзіў па артыкуле 23.34 – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. У ГУУС падрабязнасцяў не паведамляюць.

Аднак сёння, 13 жніўня, а 12:45 стала вядома, што суд апраўдаў Емельянава. Ён ужо ў хаце, як ягоная жонка паведаміла «Руская службе BBC»:

«Усё – перажылі, выдыхнулі, чакаем – я і дзеці», – распавяла яна.

Паводле звестак МУС за 4 дні пратэстаў у Беларусі было затрымана больш за 6700 чалавек. Таксама былі распачатыя крымінальныя справы па арганізацыі масавых закалотаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў