Міліцыянт збіў падлетка на ровары і патрабуе, каб ягоныя бацькі заплацілі за рамонт аўта


Месца, дзе здарылася ДТЗ. Фота з сайта 1reg.by

Інцыдэнт здарыўся 23 траўня на вуліцы Меліярацыйная ў Драгічыне. Начальнік мясцовага РАУСу Юрый Котыш міліцыі выязджаў на аўце са двара, а 16-гадовы хлопец ехаў на ровары міма крамы «Galas».

У месцы, дзе здарылася ДТЗ, бачнасць абмежаваная высокім будынкам і плотам.

Аўта і ровар сутыкнуліся на выездзе з дваровай тэрыторыі. Дзіця атрымала ўдары, ровар пашкоджаны, аўта пашкоджанае ў раёне пярэдняга крыла.

Бацька пацярпелага падлетка сказаў журналісту 1reg.by: сына агледзелі ў шпіталі, і ён падпісаў дакумент, што прэтэнзіяў да кіроўцы не мае.

Месца, дзе здарылася ДТЗ. Фота з сайту 1reg.by

 

Схема руху, ровар пазначаны чырвоным

Адмыслоўцы высвятляюць абставіны здарэння. Вядома, што міліцыянт патрабуе аплаціць яму рамонт аўта.

«Бацька гэты адразу сказаў, маўляў, калі начальнік міліцыі збіў, мяне будуць рабіць вінаватым. Галаву сагнуў і больш ні з кім размаўляць не хоча. А што з бацькоў патрабаваць грошы? У яго ж аўта застрахаванае. Ідзі туды, няхай яны размаўляюць з людзьмі. Чаму начальнік міліцыі патрабуе грошай? Сведкаў не было, а ў пратаколе яны ўжо ёсць», – у размове з NEXTA апісаў сітуацыю знаёмы бацькі хлопца.

У афіцыйных зводках ДТЗ да гэтага часу не прайшло, адзначае блогер.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў