Падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе на поле выбеглі чацвёра актывістаў Pussy Riot, якія былі апранутыя ў паліцэйскую форму. Іх акцыя называлася «Міліцыянт уступае ў гульню».
Pussy Riot патрабавалі вызвалення палітзняволеных і спыніць палітычны пераслед.
Актывістаў, сярод якіх Пётр Вярзілаў, Вольга Пахтусава, Ніка Нікульшына і Вольга Курачова, затрымалі і адвезлі ў паліцыю. Праз некаторы час у сацыяльных сетках з’явілася відэа іх размовы з паліцыянтам.
Паліцыянт абураўся тым, што праз акцыю актывістаў цяпер FIFA накладзе на Расею штрафныя санкцыі. Таксама стала вядома, што форму яны ўзялі на пракат. На гэта паліцыянт сказаў, што шкадуе, што цяпер не 37 год.
На актывістаў склалі некалькі адміністратыўных пратаколаў за парушэнне правілаў паводзінаў на спартовых спаборніцтвах і за тое, што апранулі паліцэйскую форму.
ГА, belsat.eu