Міліцыя затрымлівала маладафронтаўца Дзяніса Урбановіча


Старшыню Маладога фронту Дзяніса Урбановіча ўвечары 18 сакавіка міліцыя затрымала каля ягонай кватэры. Прыкладна праз паўтары гадзіны актывіста адпусцілі на волю.

Як паведамляе тэлеграм-канал Маладога фронту, Урбановіча затрымалі проста ля ўваходу ў ягоную кватэру чацвёра міліцыянтаў і павезлі ў пастарунак па вуліцы Кіжаватава.

Бліжэй да 11-й гадзіны вечара Урбановіча вызвалілі, правёўшы з ім «прафілактычную гутарку». Яму паведамілі, што праз нясплочаныя штрафы па адміністратыўных справах ад 5 сакавіка ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Паводле звестак Маладога фронту, міліцыянты таксама «моцна пацікавіліся», ці плануе арганізацыя і ў прыватнасці Урбановіч якія-кольвек захады да Дня Волі.

Нагадаем, раней апазіцыйныя палітыкі адмовіліся ад правядзення святочных канцэртаў і любых масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка і на ўвесь перыяд эпідэміі каронавірусу.

Hавiны
Праз каронавірус Лявон Вольскі адмяніў канцэрт у Менску, але анансаваў онлайн на Дзень Волі
2020.03.16 08:55

КА belsat.eu

Стужка навінаў