Міліцыя затрымала раварыста, які бітай збіў пешахода


Супраць агрэсіўнага раварыста распачалі крымінальную справу.

Bita

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Менску затрымалі мужчыну, які ўдарыў бітай 17-гадовага фатографа Васіля Дземідовіча.

Затрыманым аказаўся 30-гадовы мянчук, які раней не меў судзімасцяў.

Інцыдэнт адбыўся 19 чэрвеня ў Менску. 17-гадовы фатограф Васіль Дземідовіч разам са сваёй знаёмай ішоў па краі роварнай сцежкі ў кірунку гандлёвага цэнтру па вуліцы Прытыцкага. Насустрач ехаў мужчына на ровары. У выніку адбылося сутыкненне, абодва ўпалі. Падняўшыся, раварыст дастаў з заплечніка бейсбольную біту і ўдарыў хлопца па галаве, тым самым нанёс чэрапна-мазгавую траўму. Пасля ўцёк.

У той жа дзень Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).

НМ, belsat.eu, паводле Guvd.gov.by

Стужка навінаў