Міліцыя затрымала прыхільніка Ціханоўскага і адправіла на содні. Яго шукалі два тыдні

Дзмітрый Лукомскі (у кепцы). Фота: gomelspring.org

21 траўня міліцыя затрымала Дзмітрыя Лукомскага. Праваахоўнікі адвезлі яго ў суд, дзе хлопца пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП РБ).

Суд Цэнтральнага раёну Гомля пакараў арыштам на 15 содняў 26-гадовага Дзмітрыя Лукомскага. Два тыдні таму ён браў удзел у акцыі падтрымання блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі. Паводле gomelspring.org, з таго часу яго шукала міліцыя.

Праваабаронцы паведамляюць, што міліцыянты некалькі разоў прыходзілі да ягонай маці.

21 траўня маладзён сам прыйшоў у РАУС Цэнтральнага раёну, дзе падпалкоўнік міліцыі Уладзіслаў Шукель склаў на яго пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і пратакол затрымання. Пасля гэтага маладзёна адвезлі ў суд і пакаралі адміністратыўным арыштам.

Дзмітрый Лукомскі браў актыўны удзел у акцыях «Прагулкі па набярэжнай» і «Кармленне галубоў», якія ў сёлета ў лютым ініцыяваў блогер Сяргей Ціханоўскі.

«Міліцыя стане на бок народу, калі будзе 100 тысяч і больш». Ціханоўскі заклікаў да пратэсту

ЮВ belsat.eu

Hавiны