Міліцыя затрымала падазраваных у нападзе на менскую ювелірную краму


Праваахоўнікі 3 верасня затрымалі ў Менску дваіх мужчын, якіх падазраюць у нападзе на ювелірную краму «Яхант». Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Цяпер з імі праводзяць следчыя дзеянні, у кватэрах правялі ператрусы.

«Таксама правяраецца дачыненне затрыманых да здзяйснення іншых злачынстваў – яшчэ як мінімум трох разбойных нападаў на прыватныя домаўладанні», – адзначылі ў міліцыі.

Частку выкрадзеных рэчаў знайшлі ў тайніку ў сваякоў аднаго з падазраваных. Акрамя таго, былі канфіскаваныя пластыкавыя сцяжкі, якімі нападнікі звязалі працаўніка крамы.

Падазраваным інкрымінуюць злачынства паводле ч. 2 арт. 207 (Разбой, учынены групай асобаў).

Нагадаем, 17 жніўня, у 11.40 двое мужчын зайшлі ў ювелірную краму «Яхант» на вуліцы Кісялёва ў цэнтры Менску, распылілі пярцовы газ, выкралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і збеглі. Гэта было ўжо чацверты напад на гэтую краму. Нанесеная шкода складае больш за мільён рублёў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў