Міліцыя затрымала Міколу Статкевіча і 10 актывістаў

ВІДЭА

Затрыманні

Затрыманні каля суда, дзе лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП пакаралі 4 гадамі «хатняй хіміі». Стрым

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 24 août 2018

Пасля прысуду па справе прафсаюзу міліцыя брутальна затрымала Міколу Статкевіча і 10 актывістаў, што прыйшлі падтрымаць лідараў РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Пасля прысуду актывісты каля будынку суду разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі «Еўрапейскай Беларусі». Мікола Статкевіч з прыступках суду заклікаў выйсці да адміністрацыі прэзідэнта, каб спыніць эскалацыю рэпрэсіяў у Беларусі і «выратаваць краіну».

«Сёння 70 чалавек прыйшлі пад адміністрацыю Лукашэнкі патрабаваць спыніць пераслед прафсаюз РЭП. Перад касацыяй нас павінна туды прыйсці тысячы», – заявіў Статкевіч.

Пасля гэтага да суду пад’ехаў чырвоны аўтобус, з якога выбеглі амапаўцы. Яны брутальна затрымалі 11 асобаў.

Усіх затрыманых павезлі ў Маскоўскі РУУС. Паплечнікі Статкевіча збіраюцца ісці да РУУС, каб патрабаваць вызвалення актывістаў.

24 жніўня суд Савецкага раёну Менску пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары